ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 12 мая 2021
Мінск Ясна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 верасня 2020, 16:06

У Беларусі плануюць сабраць 6,1 млн т бульбы і 1,76 млн т агародніны

Фота з архіва
Фота з архіва

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў бягучым годзе плануюць сабраць 6,1 млн т бульбы і 1,76 млн т агародніны, паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Таццяна Карбановіч, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"У бягучым годзе ў гаспадарках усіх катэгорый чакаецца ўраджай бульбы на ўзроўні 6,1 млн т, пладоў і ягад - 601 тыс. т, агародніны - 1,76 млн т. У тым ліку ў сельгасарганізацыях і сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках плануюць атрымаць 1,1 млн т бульбы (на ўзроўні мінулага года), 170 тыс. т пладоў і ягад (на 8 працэнтаў больш), з іх 160 тыс. т яблыкаў, а таксама 625,5 тыс. т агародніны адкрытага і закрытага грунту (на 2 працэнты больш). У прыватнасці, у планах сабраць 146 тыс. т белакачаннай капусты, 76 тыс. т сталовых буракоў, 210 тыс. т морквы, 41,3 тыс. т рэпчатай цыбулі, 81 тыс. т таматаў, 51,2 тыс. т агуркоў, 4,4 тыс. т зялёнага гарошку, 0,5 тыс. т фасолі", - сказала Таццяна Карбановіч.

З чаканых 1,1 млн т бульбы 185 тыс. т пойдуць на насенне, каля 200 тыс. т адправяць на прамперапрацоўку, 181 тыс. т - на патрэбы гандлю і грамадскага харчавання (у тым ліку для закладкі ў стабілізацыйныя фонды), астатняе - для іншай рэалізацыі, уключаючы экспарт. З чаканага ўраджаю агародніны 180 тыс. т плануюць накіраваць на патрэбы грамадскага харчавання і гандлю, а таксама для закладкі ў стабфонды, 43 тыс. т будзе перапрацавана, больш за 400 тыс. т - для іншай рэалізацыі, уключаючы экспарт. На прамперапрацоўку пойдзе 41 тыс. т пладоў і ягад, для гандлю, грамадскага харчавання і стабфондаў - 50 тыс. т, астатняе будзе рэалізавана на рынках, кірмашах і за мяжой.

У Беларусі цяпер актыўна ідзе ўборачная кампанія. Бульба ўбрана з 9 працэнтаў плошчаў, агародніна адкрытага грунту - з 34 працэнтаў. Паводле даных на 8 верасня, сабрана 76 тыс. т бульбы, 112,2 тыс. т агародніны (у тым ліку закрытага грунту), 3,2 тыс. т пладоў, 2,5 тыс. т ягад. "Мы цяпер яшчэ не цалкам забяспечаны яблыкамі. Пытанне нарошчвання ўраджаю пладоў застаецца адкрытым, мы працуем над гэтым. Напрыклад, за папярэднія тры гады закладзена больш за 3 тыс. га маладых садоў. Мерапрыемствы па пасадцы пладова-ягадных культур і доглядзе іх праводзяцца і па дзяржпраграме развіцця аграрнага бізнесу", - адзначыла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення.

Мінсельгасхарч пастаянна працуе з МАРГ, Белкаапсаюзам, канцэрнам "Белдзяржхарчпрам" па пытаннях забеспячэння насельніцтва і перапрацоўчых прадпрыемстваў плодаагародніннай прадукцыяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі