Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 сакавіка 2019, 09:58

У Беларусі плануюць дэкрыміналізаваць ухіленне ад пагашэння крэдыторскай запазычанасці

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі плануюць дэкрыміналізаваць дзеянні па ўхіленні ад пагашэння крэдыторскай запазычанасці, паведаміў намеснік дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Віктар Франскевіч у прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Прапрацоўваем пытанні далейшага ўдасканалення крымінальнага заканадаўства. Адно з гэтых пытанняў - дэкрыміналізацыя злачынства, прадугледжанага арт. 242 КК (ухіленне ад пагашэння крэдыторскай запазычанасці)", - сказаў Віктар Франскевіч.

Штогод каля 250 злачынстваў выяўляецца па фактах ухілення ад выплаты крэдыторскай запазычанасці. "Мы лічым, што пры наяўнасці судовага рашэння, выканання судовага рашэння дастаткова ўжо адміністрацыйнай адказнасці, не прыводзячы да крымінальнай", - дадаў ён.

Цяпер па гэтым артыкуле ў асноўным назначаюць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі, пазбаўлення права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, штрафу.

Віктар Франскевіч таксама адзначыў, што, удасканальваючы заканадаўства, важна знайсці баланс інтарэсаў, каб у пагоні за дэкрыміналізацыяй і лібералізацыяй эканомікі не парадзіць нормы, якія прывядуць да адчування ўсёдазволенасці і росту правапарушэнняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі