Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

У Беларусі плануецца змяніць падыход да ўліку дзяржмаёмасці

Эканоміка 10.04.2019 | 12:36
Фота з архіва
Фота з архіва

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі плануецца змяніць падыход да ўліку дзяржаўнай маёмасці, перайсці на электронны фармат, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэй Гаеў на палях міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях "ТІБО-2019".

У рэспубліцы створана адзіная інфармацыйная база невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці, прызначанай для продажу і здачы ў арэнду. "Хочам зрабіць наступны крок, змяніць падыход да ўліку маёмасці. Падрыхтавалі адпаведны праект указа, які будзе дазваляць уносіць інфармацыю ў рэжыме рэальнага часу праваўладальнікам, а дзяржорганам - атрымліваць яе і ў далейшым, дзе неабходна, фарміраваць толькі ў электронным выглядзе, адыйшоўшы ад папяровага варыянта. Задача - павысіць аператыўнасць уносімых даных і іх дакладнасць", - сказаў Андрэй Гаеў.

Прапануецца прымяніць праграмныя рашэнні, якія выключылі б магчымасць унясення недакладных звестак адносна года пабудовы будынкаў і іншых характарыстык. Чакаецца, што да канца года такія змяненні будуць унесены. Акрамя таго, плануецца стварыць зямельную інфармацыйную сістэму для Мінска. "Вырашаюцца пытанні з фінансаваннем для правядзення гэтай работы ў наступным і 2021 гадах. Тады цалкам рэспубліка будзе мець лічбавую аснову, якая дасць магчымасць весці ў поўным аб'ёме ўлік зямель і ўсяго, што на іх размешчана", - адзначыў кіраўнік ведамства.

Таксама ён праінфармаваў, што завяршаецца мадэрнізацыя Адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй (АДРНМ), прадаўжаюць удасканальвацца інфармацыйныя комплексы па складанні тапаграфічных карт.

Андрэй Гаеў падкрэсліў, што арганізаваць дакладны ўлік аб'ектаў нерухомай маёмасці і зямельных участкаў немагчыма без сучасных тэхналогій. Ужо сёння аформіць правы на маёмасць можна хутка, наладжаны абмен дакументамі паміж арганізацыямі. Больш за чвэрць рэгістрацыйных дзеянняў (27 працэнтаў) ажыццяўляецца на працягу адной гадзіны. "Рэсурсы камітэта развіваюцца. Пасля таго, як змяніўся інтэрфейс рэгістра, які змяшчае інфармацыю аб кадастравым кошце зямельных участкаў, па выніках года рэгіструем павелічэнне наведвальнасці. Толькі ад дзяржаўных органаў у мінулым годзе паступіла больш за 25 млн запытаў у электронным варыянце", - паведаміў ён, дадаўшы, што электронны лічбавы подпіс дае магчымасць падаваць неабходныя дакументы анлайн.

Акрамя таго, у мінулым годзе ўступілі ў сілу змяненні ў закон аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй, з'явілася магчымасць работы аўтарызаваных пасрэднікаў. У якасці прыкладу Андрэй Гаеў прывёў забудоўшчыкаў, якія могуць не накіроўваць кожнага дольшчыка ў агенцтва афармляць дакументы, а прадставіць у электронным фармаце інтарэсы ўсіх будучых жыльцоў, падаўшы дакументы ад іх імя.

На "ТІБО-2019" Дзяржкаммаёмасць прадстаўляе тэхналогіі пабудовы трохмерных мадэлей мясцовасці на аснове даных дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі (ДЗЗ). Гэта дэманстрацыя новага рашэння, тэхналогій і ведаў у галіне фотаграметрыі, а таксама даных аэрафотаздымкі, атрыманых у тым ліку з беспілотных лятальных апаратаў, што ёсць ва ўваходзячага ў сістэму Дзяржкаммаёмасці рэспубліканскага даччынага аэрафотагеадэзічнага ўнітарнага прадпрыемства "БелПСГАГВ", і распрацаванай на іх аснове ТАА "Геацэнтргруп" трохмернай мадэлі мясцовасці, атрыманай фотаграметрычным метадам.

Трохмерная мадэль мясцовасці ўяўляе сабой віртуальны лічбавы аб'ект, які адлюстроўвае рэальнае месцазнаходжанне прадметаў у сістэме каардынат і дае магчымасць з высокай дакладнасцю сумяшчаць яго з іншымі прасторавымі аб'ектамі. Акрамя дэманстрацыі на экране манітора трохмерная мадэль мясцовасці дэманструецца з выкарыстаннем шлема віртуальнай рэальнасці, дазваляючы зрабіць віртуальную прагулку па рэальна існуючай мясцовасці з магчымасцю дапаўнення яе плануемымі да будаўніцтва аб'ектамі.

Міжнародны форум "ТІБО-2019" праходзіць з 8 па 12 красавіка ў "Мінск-Арэне".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Змяненне меж Мінска У мэтах развіцця тэрыторыі, што прылягае да Нацыянальнага аэрапорта Мінск, змяняюцца межы Мінска і Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.