Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 жніўня 2022, 11:00

У Беларусі піваварны ячмень убралі на 44,4 працэнта плошчаў

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі піваварны ячмень убралі на 44,4 працэнта плошчаў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 8 жніўня, у Брэсцкай вобласці ўбрана 69 працэнтаў плошчаў ад плана (238,7 тыс. га), Віцебскай - 22,5 працэнта (81,6 тыс. га), Гомельскай - 49,8 працэнта (172,6 тыс. га), Гродзенскай - 33,2 працэнта (101,2 тыс. га), Мінскай - 37,4 працэнта (167,7 тыс. га), Магілёўскай - 30,9 працэнта (102,5 тыс. га).

Усяго па краіне намалочана 3243,4 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,5 ц/га. Піваварны ячмень убралі з 24,3 тыс. га, што складае 44,4 працэнта ад плана, намалацілі 103,3 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 42,6 ц/га. Азімы рапс на зерне ўбралі з 263,4 тыс. га, што складае 85,5 працэнта да ўборачнай плошчы, намалацілі 690,5 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 26,2 ц/га.

Лён на сельгасугоддзях Беларусі выцераблены на 31,4 тыс. га, што складае 70,9 працэнта ўборачнай плошчы. Пераварочванне стужак лёну выканана на 9,52 тыс. га (30,3 працэнта да выцерабленага). Ільнотраста паднята на 3 тыс. га (6,77 працэнта да ўборачнай плошчы).

Другі ўкос траў праведзены на 791,5 тыс. га (77,5 працэнта ад плана). Нарыхтавана 680,2 тыс. т сена (71,2 працэнта ад плана), 11 567,2 тыс. т сенажу (86,1 працэнта) і 315,2 тыс. т сіласу (1,65 працэнта). Усяго нарыхтавана 3677 тыс. т кармавых адзінак травяных кармоў, што складае 38,6 працэнта ад плана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі