Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 красавіка 2020, 16:50

У Беларусі павялічваецца доля безнаяўных плацяжоў

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі павялічваецца доля безнаяўных плацяжоў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Нацыянальнага банка.

У I квартале 2020 года па суме доля безнаяўных аперацый склала 58,7 працэнта, доля наяўных - 41,3 працэнта. У 2019 годзе доля безнаяўных аперацый складала 54,9 працэнта, у 2010-м - 13,1 працэнта.

Па колькасці безнаяўныя аперацыі таксама лідзіруюць - у I квартале іх было 90,5 працэнта (449,9 млн), 9,5 працэнта аперацый (47,5 млн) - наяўныя. Для параўнання: доля безнаяўных аперацый у 2010 годзе складала 49,7 працэнта, у 2019-м - 88,8 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі