Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 верасня 2020, 16:44

У Беларусі павялічаны цэны на каштоўныя металы , што скупляюцца ў фізасоб

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі павялічаны цэны на каштоўныя металы ў вырабах і ломе, што скупляюцца ў фізічных асоб. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства фінансаў ад 14 верасня 2020 года нумар 35, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Скупачныя цэны на каштоўныя металы ў вырабах і ломе за грам складуць для золата 375-й пробы - Br55,15 (раней Br47,39); 500-й - Br73,54 (раней Br63,19); 583-й, 585-й - Br86,04 (раней Br73,93); 750-й - Br110,30 (раней Br94,79); 900-й - Br132,36 (раней Br113,74); 916-й - Br134,72 (раней Br115,76); 950-й - Br139,72 (раней Br120,06); 958-й - Br140,89 (раней Br121,07).

Плаціну 950-й пробы будуць скупляць па Br66,35 за 1 г (раней Br56,34).

Цана за 1 г серабра 750-й пробы складзе Br1,55 (раней Br1,06); 800-й - Br1,65 (раней Br1,13); 875-й - Br1,80 (раней Br1,23); 916-й - Br1,89 (раней Br1,29); 925-й - Br1,91 (раней Br1,30); 960-й - Br1,98 (раней Br1,35).

Пастанова ўступае ў сілу з 22 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі