Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 красавіка 2020, 11:05

У Беларусі павялічаны ліміты дырэктыўнага крэдытавання дзяржпраграм у 2020 годзе

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі павялічаны ліміты дырэктыўнага крэдытавання дзяржпраграм і мерапрыемстваў у 2020 годзе. Адпаведная пастанова Савета Міністраў нумар 174 ад 30 сакавіка 2020 года сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам на Br200 млн павялічаны ліміт крэдытавання суб'ектаў гаспадарання па рашэннях Прэзідэнта да Br535,3 млн. Гэтыя грошы будуць выдзелены Банкам развіцця Беларусі на набыццё сучаснай тэхнікі і абсталявання ААТ "Прамагралізінг" для прадастаўлення яе ў лізінг беларускім прадпрыемствам.

Такім чынам, агульны ліміт дырэктыўнага крэдытавання на бягучы год у выніку павялічыўся з Br740 млн да Br940 млн.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі