Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 мая 2022, 11:39

У Беларусі пасеялі лён на 85,9 працэнта плошчаў

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі пасеялі лён на 85,9 працэнта плошчаў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 13 мая, раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (з грэчкай і просам) засеялі на 692 тыс. га. У Брэсцкай вобласці гэтыя культуры пасеяны на 97 працэнтах плошчаў, у Гродзенскай - на 96,2 працэнта, Мінскай - на 95,3 працэнта, Магілёўскай - на 92,4 працэнта. У Віцебскай і Гомельскай абласцях сяўба завершана.

У цэлым яравая сяўба ў Беларусі праведзена на плошчы 1745,7 тыс. га, што складае 78,6 працэнта плана. У Брэсцкай вобласці пасеяна 92,2 працэнта плошчаў, у Віцебскай - 80,5 працэнта, Гомельскай - 65 працэнтаў, Гродзенскай - 89,6 працэнта, Мінскай - 81,1 працэнта, Магілёўскай - 62,5 працэнта плана.

Сяўба грэчкі выканана на плошчы 6,62 тыс. га, або 20 працэнтаў плана, а проса - на 2,4 тыс. га, або 25,3 працэнта. Лён пасеялі на 42,6 тыс. га, або 85,9 працэнта плошчаў, цукровыя буракі - на 91,8 тыс. га, або 93,2 працэнта, аднагадовыя травы - на 148,4 тыс. га, або 55,7 працэнта. Агароднінныя культуры пасадзілі на 4,05 тыс. га, гэта 65,3 працэнта плана, бульбу - на 17,6 тыс. га, што складае 85,6 працэнта. Кукуруза пасеяна на плошчы 677,5 тыс. га, або 63,7працэнта.

Глебу пад сяўбу яравых падрыхтавалі на 1928 тыс. га (86,8 працэнта плана). У бягучым годзе гэтыя культуры будуць размешчаны на плошчы 2221,9 тыс. га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі