Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 студзеня 2023, 12:51

У Беларусі пад яравую сяўбу назапашана 30,7 працэнта мінеральных угнаенняў

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі пад яравую сяўбу назапашана 30,7 працэнта мінеральных угнаенняў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Па стане на 9 студзеня пад яравую сяўбу 2023 года назапашана 372,1 тыс. т дзеючага рэчыва мінеральных угнаенняў, што складае 30,7 працэнта ад плана. У тым ліку азотных угнаенняў - 151 тыс. т (30,2 працэнта), фосфарных - 33,6 тыс. т (15,7 працэнта) і калійных - 187,5 тыс. т (37,6 працэнта).

Акрамя таго, пад яравую сяўбу вывезена 29,5 млн т арганічных угнаенняў - гэта 61,7 працэнта да плана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі