Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 красавіка 2019, 09:01

У Беларусі пачаўся прыём заявак для ўдзелу ў нацыянальным конкурсе "Прадпрымальнік года"

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў ад 17 сакавіка 2016 года нумар 207 Міністэрства эканомікі аб'яўляе аб старце з 1 красавіка нацыянальнага конкурсу "Прадпрымальнік года", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

Па выніках конкурсу ў кожнай вобласці і ў Мінску спецыяльна створаныя аргкамітэты (журы), у склад якіх увойдуць вядомыя прадпрымальнікі і прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, вызначаць лепшых бізнесменаў у намінацыях: "Паспяховы старт", "Стабільны поспех" (у гэтай намінацыі дапускаецца ўдзел буйных прадпрыемстваў), "Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці", "Эфектыўны бізнес у сферы паслуг".

Прадпрымальнікі, якія хочуць прыняць удзел у конкурсе, павінны накіраваць свае заяўкі ў адпаведныя органы выканаўчай улады (па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі) - у гарвыканкамы, райвыканкамы, адміністрацыі раёнаў Мінска.

Прыём заявак будзе ажыццяўляцца да 1 чэрвеня 2019 года. Удзел у конкурсе бясплатны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі