Сцяг Субота, 22 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 сакавіка 2024, 12:08

У Беларусі пачалі сяўбу лёну-даўгунцу

Фота з архіва
Фота з архіва
27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі пачалі сяўбу лёну-даўгунцу. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Яравыя культуры пасеяны на 132,3 тыс. га - гэта 5,73 працэнта ад плана. Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) пасеяны на 119,3 тыс. га, што складае 19,1 працэнта да плана. У Брэсцкай вобласці гэтыя культуры пасеяны на плошчы 47,6 тыс. га, Віцебскай - 2,95 тыс. га, Гомельскай - 14,4 тыс. га, Гродзенскай - 31,2 тыс. га, Мінскай - 17,7 тыс. га, Магілёўскай - 5,49 тыс. га.

Аднагадовыя травы пасеяны на 12, 9 тыс. га плошчаў, што складае 7,25 працэнта ад плана. Таксама аграрыі пачалі сяўбу лёну-даўгунцу. Культура пасеяна на 0,37 тыс. га - гэта 0,75 працэнта ад плана.

Глеба пад сяўбу ранніх яравых падрыхтавана на 276,2 тыс. га - гэта 44,3 працэнта да плана. Таксама вядзецца падкормка культур: азімыя збожжавыя падкормлены на плошчы 1,29 млн га (84,9 працэнта да плана), крыжакветныя на зерне - 342,5 тыс. га (79,7 працэнта да плана), шматгадовыя травы на раллі - 159,5 тыс. га (17,3 працэнта да плана), палепшаныя лугапашавыя ўгоддзі - 182,1 тыс. га (14,5 працэнта да плана).-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі