Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 ліпеня 2020, 12:00

У Беларусі неабходна павялічыць аб'ёмы геолагаразведачных работ - Худык

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі неабходна павялічыць аб'ёмы геолагаразведачных работ, заявіў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык, наведваючы НПЦ па геалогіі і сустракаючыся з працоўным калектывам. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрыроды.

"Нам неабходна павялічыць аб'ёмы геолагаразведачных работ, паколькі разведка дае нам радовішчы, якія пачынаюць выкарыстоўвацца на карысць эканомікі краіны. Трэба дакладна разумець, што наспела неабходнасць дзейнічаць на перспектыву, выяўляць новыя віды карысных выкапняў. Аб гэтым гаварыў і кіраўнік дзяржавы, які паставіў перад намі задачу падрыхтаваць комплексную стратэгію па больш эфектыўным выкарыстанні нетраў", - сказаў Андрэй Худык. На яго думку, Беларусь мае добры рэсурсны патэнцыял, які яшчэ недастаткова шырока выкарыстоўваецца, таму неабходна пастаянна прыцягваць інвестыцыі ў геалагічнае вывучэнне нетраў і распрацоўку радовішчаў карысных выкапняў.

НПЦ па геалогіі акрэдытавана ў якасці навуковай арганізацыі. Навуковыя функцыі выконвае філіял "Інстытут геалогіі". Ён удзельнічае ў трох міжнародных навуковых праектах, прадугледжаных перспектыўным планам сумесных работ па разведцы, выкарыстанні і ахове нетраў дзяржаў - удзельніц СНД на 2016-2020 гады. Аналагічныя сумесныя праекты будуць прадоўжаны і ў наступнай пяцігодцы.

Па стане на 1 чэрвеня ў аспірантуры НПЦ па геалогіі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту навучаліся 15 чалавек. Плануецца залічэнне дактаранта. На прадпрыемстве дзейнічае філіял кафедры рэгіянальнай геалогіі БДУ. Штогод у НПЦ па геалогіі праходзяць вытворчую і пераддыпломную практыку больш за 10 студэнтаў.

"Так, у нас цяпер шмат маладых, але засталося мала тых, хто можа перадаваць ім веды. Большасць спецыялістаў, на якіх можна ўскласці функцыі кіраўнікоў работ, - гэта прафесіяналы пажылога ўзросту. Нам неабходна павышаць прэстыж прафесіі геолага. Трэба ўзмацніць развіццё юнацкага геалагічнага руху ў нашай краіне. Падтрымліваць маладых людзей, якія робяць першыя крокі ў геалогіі, а таксама моладзь, якая вырашыла звязаць сваё жыццё з гэтай навукай, - адна з важных задач Мінпрыроды", - падкрэсліў Андрэй Худык.

НПЦ па геалогіі выконвае геолагаразведачныя работы: геафізічныя даследаванні для пошукаў і разведкі цвёрдых карысных выкапняў, прэсных і мінеральных падземных вод, сейсмаразведку перспектыўных нафтавых структур, бурэнне свідравін на нафту і газ. Таксама выконваюцца інжынерна-геалагічныя пошукі, будаўніцтва эксплуатацыйных свідравін на ваду, лабараторныя даследаванні проб мінеральнай сыравіны, горных парод і вод.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі