Сцяг Чацвер, 21 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 ліпеня 2024, 10:45

У Беларусі намалочана больш за 1,1 млн тон збожжа з улікам рапсу

Фота з архіва
Фота з архіва
12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі намалочана больш за 1 млн т збожжа з улікам рапсу, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Мінсельгасхарча.

Паводле даных на 12 ліпеня ў краіне ўбрана ранніх збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы, грэчкі і проса) 253,3 тыс. га (12,2 працэнта да плана), намалочана 856,2 тыс. т зерня каласавых пры сярэдняй ураджайнасці 33,8 ц/га. Азімы ячмень убраны амаль з 83 працэнтаў плошчы, у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях яго ўборка набліжаецца да завяршэння.

Азімы рапс убраны з 34,2 працэнта плошчы, намалочана 304,7 тыс. т.

Ільнасеяльныя арганізацыі краіны вядуць уборку лёну-даўгунцу. Ён выцераблены на 9,3 тыс. га (20,7 працэнта плошчы, што падлягае ўборцы).-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі