Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 верасня 2020, 09:06

У Беларусі намалацілі амаль 8,1 млн т збожжа

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі намалацілі 8,093 млн т збожжа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 26 верасня, у Мінскай вобласці сабралі больш за 2 млн т збожжа, у Гродзенскай - амаль 1,57 млн т, Брэсцкай - больш за 1,36 млн т, Магілёўскай - 1,13 млн т, Віцебскай - 1,08 млн т, Гомельскай - 941 тыс. т.

Сярэдняя ўраджайнасць па краіне - 36,8 ц/га (у 2019 годзе на аналагічную дату было 31,7 ц/га).

Прадаўжаецца ўборка грэчкі і проса: у Беларусі скошана 86,5 працэнта і 86,3 працэнта плошчаў адпаведна. Яравы рапс убраны з 93,7 працэнта плошчаў.

Убрана больш за палавіну плошчаў бульбы і агародніны. Накапана 393,9 тыс. т бульбы, ураджайнасць склала 296,7 ц/га (319,6 ц/га на аналагічную дату 2019 года). Сабрана 53,6 тыс. т агародніны, ураджайнасць - 327,7 ц/га.

Цукровых буракоў накапана 707 тыс. т, цукрыстасць - 15,6 працэнта (на аналагічную дату мінулага года - 16,36 працэнта). Ураджайнасць складае 451,3 ц/га супраць 452,7 ц/га ў мінулым годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі