ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 7 кастрычніка 2022
Мінск Ясна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 жніўня 2022, 15:16

У Беларусі намалацілі 4 млн тон збожжа

Фота з архіва
Фота з архіва

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі намалацілі 4 млн т збожжа. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

"Днём, 10 жніўня, беларускія аграрыі намалацілі 4 млн т збожжа", - паведамілі ў міністэрстве.

Паводле даных ранішняй аператыўнай інфармацыі, у рэспубліцы было намалочана 3836,6 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,7 ц/га. Аднак да сярэдзіны дня аграрыі перавысілі гэты рубеж.

У Мінсельгасхарчы адзначылі, што ўраджайнасць збожжа ў гэтым годзе значна вышэйшая: "У мінулым годзе на аналагічны перыяд ураджайнасць збожжавых складала 32 ц/га, што на 5 ц/га ніжэй за цяперашнія паказчыкі. Гэта дае магчымасць нам рабіць прагнозы на павелічэнне ўраджаю", - расказалі ў міністэрстве.

Сіноптыкі абяцаюць даволі спрыяльнае надвор'е для ўборкі збожжавых. Завяршыць масавую ўборку ў Беларусі плануюць прыблізна з 20 па 25 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі