Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 сакавіка 2020, 19:17

У Беларусі на веснавыя палявыя работы спатрэбіцца больш за Br1,9 млрд

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На веснавыя палявыя работы ў 2020 годзе неабходна Br1 млрд 940,1 млн. Гэта прадугледжана рабочым планам па падрыхтоўцы і правядзенні веснавых палявых работ у 2020 годзе, размешчаным на сайце Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Агульная патрэбнасць у фінансах на 2020 год складае больш за Br4,2 млрд, у тым ліку на перыяд са студзеня па май - больш за Br1,9 млрд. Сродкі будуць накіраваны на закупку гаруча-змазачных матэрыялаў, мінеральных угнаенняў, сродкаў аховы раслін, рамонт і абслугоўванне сельгастэхнікі, насенне і інш.

У бягучым годзе сельскагаспадарчыя арганізацыі, сялянскія (фермерскія) гаспадаркі павінны забяспечыць вытворчасць збожжа ў аб'ёме большым за 8,1 млн т, у тым ліку 6,5 млн т фуражнага. Цукровых буракоў плануецца атрымаць амаль 5 млн т, алейнага семя рапсу - 623 тыс.т, бульбы - 1,1 млн т, ільнотрасты - 180 тыс. т, агародніны - 622,4 тыс. т, пладоў і ягад - 170 тыс. т. Для выканання прадугледжаных аб'ёмаў Мінсельгасхарч распрацаваў рабочы план правядзення веснавых палявых работ, вызначыў адпаведныя мерапрыемствы, стварыў рэспубліканскі штаб, аператыўныя рабочыя групы, зацвердзіў графікі пастаўкі мінеральных угнаенняў.

У адпаведнасці са структурай пасяўных плошчаў, яравую сяўбу плануецца правесці на плошчы большай за 2,3 млн га, з іх раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры будуць размешчаны на плошчы большай за 779,4 тыс. га, бульба - 21,7 тыс.га, цукровыя буракі - 91,5 тыс. га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі