Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 жніўня 2024, 13:06

У Беларусі могуць з'явіцца новыя сумесныя вытворчасці з Кітаем

Фота з архіва
Фота з архіва
20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі могуць з'явіцца новыя сумесныя вытворчасці з Кітаем. Аб гэтым заявіў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Сяргей Шлычкоў у эфіры тэлеканала СТБ, паведамляе БЕЛТА.

"З Кітаем у нас ідзе сумесная праектная дзейнасць на даволі сур'ёзным узроўні пачынаючы з 2016 года. Мы ўжо чатыры разы збіралі нашу камісію па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, раз у два гады зацвярджаецца праграма на наступны перыяд. Мінулы раз мы збіраліся ў 2022 годзе, узгаднілі праграму з 35 сумесных праектаў - як правіла, гэта навуковыя даследаванні і распрацоўкі. Цяпер мы дамовіліся аб яшчэ 20 праектах. У рамках візіту дэлегацыі высокага ўзроўню з КНР міністр навукі і тэхналогій КНР падпіша адпаведныя дакументы", - расказаў Сяргей Шлычкоў.

Акрамя таго, у рамках мінулагодняга пасяджэння міжурадавай камісіі Беларусь выказала ініцыятыву, каб пераходзіць ад этапу навуковых даследаванняў і распрацовак да стварэння чагосьці больш маштабнага на базе гэтых вынікаў. Напрыклад, ствараць вытворчыя магутнасці па выпуску якога-небудзь запатрабаванага прадукту. "Кітайцы ўзялі паўзу на некалькі месяцаў. Літаральна два месяцы таму я атрымаў паведамленне, што яны гатовы разгледзець магчымасць і тры праекты адабраць. Хочацца марыць аб такім жа маштабе, як "БЕЛДЖЫ", - адзначыў страшыня ДКНТ.

Ён звярнуў увагу на тое, што вопыту стварэння сумесных вытворчасцей з Кітаем у Беларусі хапае. "Узаемадзеянне ў нас паглыбленае, праектная тэматыка адбіраецца на аснове ўзаемнай зацікаўленасці. У тым жа індустрыяльным парку "Вялікі камень" ёсць некалькі такіх сумесных юрыдычных асоб, напрыклад ЗАТ "Авіяцыйныя тэхналогіі і комплексы". Гэта прадпрыемства займаецца выпускам не толькі беспілотнай тэхнікі, але і пілатуемай. Для нашай краіны гэта беспрэцэдэнтны прыклад", - дадаў Сяргей Шлычкоў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі