Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 верасня 2020, 09:20

У Беларусі маюць намер сабраць 1 млн т зерня кукурузы - Субоцін

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў бягучым годзе, як чакаецца, збяруць 1 млн т зерня кукурузы, паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Субоцін 27 верасня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Планавалася першапачаткова, што будзе каля 1,5 млн т кукурузы на зерне. Але ўмовы надвор'я не далі магчымасці развіцца зерню кукурузы ў такім аб'ёме, як мы разлічвалі", - сказаў Аляксандр Субоцін.

Тым не менш, паводле яго слоў, "як мінімум 1 млн т будзе".

Да гэтага моманту ў краіне намалацілі больш за 8,1 млн т збожжа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі