Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 мая 2022, 13:51

У Беларусі яравыя культуры пасеялі больш як на палавіне плошчаў

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі правялі сяўбу яравых культур больш як на палавіне плошчаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 5 мая, раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) у краіне пасеялі на 639,9 тыс. га - гэта 99,3 працэнта ад запланаванага аб'ёму. У Магілёўскай вобласці гэтыя культуры пасеяны на 68,2 працэнта плошчаў. У Брэсцкай, Віцебскай, Мінскай, Гродзенскай і Гомельскай абласцях сяўба ўжо завершана.

У цэлым яравая сяўба ў Беларусі праведзена на плошчы 1214,7 тыс. га, што складае 54,7 працэнта ад плана. У Брэсцкай вобласці пасеяна ўжо 70,2 працэнта ад запланаванага аб'ёму, Віцебскай - 53,1 працэнта, Гомельскай - 42,8 працэнта, Гродзенскай - 71,5 працэнта, Мінскай - 56,1 працэнта і ў Магілёўскай - 33,8 працэнта ад плана. Сяўба яравога рапсу ўжо выканана на плошчы 31,6 тыс. га, або 95,4 працэнта да плана, лёну - 30,5 тыс. га, або 61,5 працэнта, цукровых буракоў - 78,3 тыс. га, або 79,5 працэнта, аднагадовых траў - 100,1 тыс. га, або 37,6 працэнта. Агароднінныя культуры пасадзілі на плошчы 2,36 тыс. га - гэта 38,1 працэнта ад плана, бульбу высадзілі на 7,92 тыс. га, што складае 38,5 працэнта ад запланаванага аб'ёму. Кукуруза пасеяна на плошчы 317,6 тыс. га, або 30 працэнтаў ад плана.

Глебу пад сяўбу яравых культур падрыхтавалі на 1471,8 тыс. га (66,2 працэнта плана). У бягучым годзе гэтыя культуры будуць размешчаны на плошчы 2221,9 тыс. га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі