Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 кастрычніка 2020, 15:28

У Беларусі хочуць змяніць парадак уліку і выкарыстання сродкаў кантролю пры вытворчасці цыгарэт

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прапануюць змяніць парадак уліку і выкарыстання сродкаў кантролю, што прымяняюцца пры вытворчасці тытунёвых вырабаў. Адпаведны праект пастановы Міністэрства па падатках і зборах вынесены на грамадскае абмеркаванне на Прававым форуме Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Пастановай прапануецца рэдакцыйна-тэхнічная карэкціроўка інструкцыі аб парадку ўліку і выкарыстання сродкаў кантролю, прызначаных для ўстаноўкі на блок фіскальнай памяці прыбораў уліку гатовай прадукцыі, якія выкарыстоўваюцца пры вытворчасці тытунёвых вырабаў, і ўзору сродкаў кантролю.

Арганізатар грамадскага абмеркавання - Міністэрства па падатках і зборах.

Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі або накіраваць арганізатару грамадскага абмеркавання з 27 кастрычніка да 6 лістапада на электронны адрас paliy@nalog.gov.by з паметкай "Абмеркаванне пастановы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі