ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 27 верасня 2021
Мінск Ясна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 ліпеня 2021, 14:25

У Беларусі дастаткова будаўнічых кадраў для забеспячэння ўнутраных патрэб - Касцюкоў

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Будаўнічых кадраў, якія ёсць у Беларусі, дастаткова для забеспячэння патрэб краіны, але для нарошчвання экспарту тавараў і паслуг трэба больш. Аб гэтым заявіў сёння першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Ігар Касцюкоў на прэс-канферэнцыі "Будаўнічая галіна: перспектывы развіцця" да Дня будаўніка ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

Цяпер працоўныя калектывы будаўнічай галіны складаюць больш за 137 тыс. чалавек. "У нас зусім іншыя тэхналогіі ў будаўніцтве цяпер, з'явілася шмат машын і механізмаў, якія замяняюць ручную працу. Для нашай рэспублікі гэтай колькасці кадраў дастаткова. Але з улікам тых задач, якія стаяць па нарошчванні экспарту тавараў і паслуг, трэба больш", - сказаў Ігар Касцюкоў.

Першы намеснік міністра дадаў, што сярэдняя зарплата ў галіне за студзень - чэрвень гэтага года склалася на ўзроўні Br1377. Гэта не такая вялікая зарплата, але яна рэальна заробленая і адпавядае сярэдняй па краіне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі