24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі да канца года створаць аўтаматызаваную сістэму аналізу і кантролю цэн. Аб гэтым паведаміў журналістам першы намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іван Вежнавец па выніках пасяджэння Прэзідыума Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Аб стварэнні аўтаматызаванай сістэмы аналізу і кантролю цэн мы гаворым ужо даўно, але пакуль гэту работу мы фактычна выконваем у ручным рэжыме. Гэта значыць робім запыты, ходзім па магазінах. Колькасць магазінаў у нас вялікая, кожны мы наведаць не можам, таму ідзём у нагу з часам, ствараем новую сістэму, якая будзе сачыць за ўсім ланцужком цэнаўтварэння ад вытворцы, імпарцёра, усіх аптовых звёнаў да канчатковага рознічнага звяна. Мы будзем бачыць цэны як вытворцаў, так і ўсіх аптовых звёнаў, іх надбаўкі. Зможам выяўляць, хто завышае цэны, хто вядзе сябе нядобрасумленна на рынку, і прымаць адпаведныя меры рэагавання. Мяркуем, што сістэма будзе створана да канца года", - сказаў Іван Вежнавец.
Паводле яго слоў, сістэмай будуць карыстацца дзяржаўныя кантралюючыя органы: МАРГ - з пункту гледжання кантролю і прагназавання інфляцыі, іншыя кантралюючыя органы - з пункту гледжання кантролю за выкананнем цэнавага заканадаўства. Гэта значыць сістэма прызначана для выканання дзяржаўных функцый і задач. "Мы будзем выкарыстоўваць існуючыя сістэмы - прасочвальнасці тавараў, кантролю касавага абсталявання, электронныя пашпарты тавараў. Яны будуць узаемаўвязаны ў рамках нашай аналітычнай інфармацыйнай сістэмы", - растлумачыў першы намеснік міністра.
Старшыня праўлення Банка развіцця Сяргей Сталярчук падкрэсліў, што дзяржава атрымае дзейсны, аператыўны інструмент кантролю за аб'ектыўным устанаўленнем адпускных цэн на тавары, якія рэалізуюцца ў гандлёвых сетках Беларусі. Распрацоўшчыкам і аператарам платформы стане даччыная арганізацыя Банка развіцця - Агенцтва сэрвісізацыі і рэінжынірынгу.

"Мы будзем працаваць з вялікім аб'ёмам інфармацыі, размешчанай на розных платформах. Усё гэта мае на ўвазе выкарыстанне асаблівых тэхналагічных, тэхнічных і праграмных прадуктаў. Мы будзем выкарыстоўваць падсістэму штучнага інтэлекту для атрымання якаснага аналізу. У выніку рэалізацыі гэтай платформы мы атрымаем аналітыку, прагнозы па цэнах, якія дапамогуць органам дзяржаўнага кіравання прымаць своечасовыя правільныя рашэнні па адміністрацыйным рэгуляванні цэн. Буйным імпарцёрам гэта дасць магчымасць своечасова і эфектыўна прымаць рашэнні ў галіне закупак імпартных запчастак, дэталей, тавараў. Міністэрствам гэта дасць магчымасць ініцыяваць новыя праекты ў галіне імпартазамяшчэння - склады, новыя вытворчасці. Мы ўбачым увесь ланцужок цэнаўтварэння, атрымаем разуменне справядлівай цаны, зможам выявіць нядобрасумленных прадаўцоў, якія маніпулююць цэнамі або прымаюць неэфектыўныя рашэнні па закупцы імпартных тавараў і абсталявання, якія прыводзяць да росту цэн на ўнутраным рынку. І на аснове гэтай інфармацыі будуць прыняты своечасовыя кіраўніцкія рашэнні", - заявіў старшыня праўлення Банка развіцця.-0-
Фота Сяргея Шэлега