Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 мая 2021, 10:53

У Беларусі больш за 11,6 млн абанентаў сотавай электрасувязі

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі больш за 11,6 млн абанентаў сотавай электрасувязі, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі.

"У Беларусі пастаянна развіваецца сотавая сувязь. Колькасць абанентаў сотавай рухомай электрасувязі няўхільна расце і на 1 красавіка 2021 года ўжо склала 11,67 млн, а працэнт пранікнення - 125, што адпавядае сусветным тэндэнцыям. З іх паслугамі доступу ў сетку інтэрнэт карыстаюцца 64 працэнты абанентаў", - адзначылі ў ведамстве.

Паслугі сотавай рухомай электрасувязі другога (2G) і трэцяга (3G) пакаленняў даступны для 99,9 працэнта насельніцтва на больш як 98 працэнтах тэрыторыі краіны. Ахоп паслугамі сотавай электрасувязі па тэхналогіі LTE пастаянна павялічваецца і на 1 красавіка 2021 года складае 92 працэнты насельніцтва і 42,8 працэнта тэрыторыі краіны.

Колькасць кропак грамадскага бесправаднога шырокапалоснага доступу на базе тэхналогіі Wi-Fi складае каля 1,2 млн. "Усё гэта прыводзіць да росту аб'ёму спажывання паслуг электрасувязі. Так, толькі ў 2020 годзе аб'ём даных, спажытых абанентамі і карыстальнікамі, падключанымі да сеткі інтэрнэт, склаў 4855,5 петабайт, а шырыня знешняга канала для доступу павялічылася на 382 Гбіт/с і склала 1933 Гбіт/с", - растлумачылі ў Мінсувязі.

Як дадалі ў міністэрстве, Беларусь першая сярод краін СНД перайшла на лічбавы фармат вяшчання яшчэ ў 2015 годзе, і сёння эфірнае лічбавае тэлебачанне даступна 99,5 працэнта насельніцтва краіны. Колькасць абанентаў, якія карыстаюцца паслугамі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання, складае больш за 171 тыс.

"Дасягнуты ўзровень развіцця электрасувязі ў Беларусі дае магчымасць практычна цалкам забяспечваць усё большыя інфармацыйныя патрэбнасці грамадзян, бізнесу і дзяржавы, стварае ўмовы для далейшай лічбавізацыі краіны і аказання электронных паслуг на ўсёй тэрыторыі рэспублікі", - лічаць у ведамстве.

Таксама ў міністэрстве расказалі, што сёння міжнародная грамадскасць адзначае Сусветны дзень электрасувязі і інфармацыйнага грамадства. Дата свята звязана са стварэннем 17 мая 1865 года Міжнароднага тэлеграфнага саюза, пасля перайменаванага ў Міжнародны саюз электрасувязі (МСЭ).

"Важнасць гэтага памятнага дня і сваю прафесійную датычнасць да яго адзначаюць усе работнікі беларускай галіны электрасувязі. Падставай служаць поспехі, дасягнутыя Беларуссю ў развіцці электрасувязі, якімі мы ўсе па праву можам ганарыцца", - гаворыцца ў паведамленні Мінсувязі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі