Сцяг Аўторак, 18 жніўня 2026
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 жніўня 2026, 17:47

У Беларусі абнулены экспартныя пошліны на звадкаваныя вуглевадародныя газы

Фота з архіва
Фота з архіва
5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі абнулены экспартныя пошліны на звадкаваныя вуглевадародныя газы. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Згодна з дакументам, нулявая стаўка вывазной мытнай пошліны ўстаноўлена на звадкаваныя вуглевадародныя газы, а таксама на этан, бутан, ізабутан.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 жніўня 2026 года.-0-
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі