Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 сакавіка 2021, 12:08

У Беларусі абноўлены пералік грамадскіх арганізацый, якія маюць ільготы па арэндзе

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі абноўлены пералік грамадскіх арганізацый, якія маюць ільготы па арэндзе. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 25 сакавіка 2021 года нумар 168 сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з пастановай, абноўлены пералік грамадскіх арганізацый (аб'яднанняў) і іх арганізацыйных структур, фондаў, аб'яднанняў юрыдычных асоб і (або) індывідуальных прадпрымальнікаў (асацыяцый і саюзаў), у дачыненні да якіх пры арэндзе нерухомай маёмасці да базавых ставак прымяняецца паніжаючы каэфіцыент 0,1.

У новы пералік уключаны 102 суб'екты. Сярод іх Беларуская асацыяцыя гольфа, Федэрацыя хакея, дабрачыннае грамадскае аб'яднанне "Чарнобыльскі бусел", Камуністычная партыя Беларусі, Нацыянальны алімпійскі камітэт, Магілёўскі дзіцячы хоспіс, Фонд сацыяльнай абароны ўдоў і дзяцей ваеннаслужачых, якія загінулі ў лакальных ваенных канфліктах, "Абавязак" і інш.

Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці для аператыўнага ўнясення змяненняў у пералік пастановы даручана стварыць пастаянна дзеючую міжведамасную рабочую групу.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі