Фота з архіва
7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі абнавілі парадак прадастаўлення звестак і дакументаў з Адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй. Гэта прадугледжана пастановай Дзяржаўнага камітэта па маёмасці ад 30 мая 2025 года нумар 39, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Рэгістратары і іншыя работнікі, упаўнаважаныя на выдачу звестак і дакументаў з рэгістра нерухомай маёмасці, прадастаўляюць інфармацыю аб існуючых правах і абмежаваннях (абцяжараннях) правоў на канкрэтны аб'ект, абагульненую інфармацыю аб прыналежных канкрэтнай асобе правах на аб'екты, звесткі аб умовах здзелкі, якая сталі падставай для дзяржаўнай рэгістрацыі правоў на нерухомую маёмасць.
Акрамя таго, прадастаўляюцца копіі дакументаў, якія сталі падставай для дзяржаўнай рэгістрацыі стварэння, змянення, спынення існавання нерухомай маёмасці, узнікнення, пераходу, спынення правоў на яе, здзелак з ёй, інфармацыю пра гісторыю аб'екта нерухомай маёмасці, з кадастравай карты. А таксама інфармацыю, што патрабуе спецыяльнай апрацоўкі і аналізу звестак і дакументаў, аб асобах і органах, якія атрымалі звесткі аб нерухомай маёмасці, аб наяўнасці ў рэгістры звестак аб аб'ектах нерухомай маёмасці.
Дзеянне інструкцыі не распаўсюджваецца на парадак прадастаўлення інфармацыі адносна нерухомай маёмасці, звесткі аб якой аднесены да дзяржаўных сакрэтаў.
Інфармацыя з рэгістра прадастаўляецца па пісьмовай заяве, пададзенай рэгістратару альбо ўпаўнаважанай асобе ў ходзе прыёму, а таксама па заяве альбо запыце, што пададзены з дапамогай адзінага партала электронных паслуг агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы. Акрамя таго, даныя выдаюцца па запыце дзяржаўных органаў, арганізацый і іншых асоб, якія маюць права на атрыманне адпаведных звестак і дакументаў, шляхам дыстанцыйнага доступу да рэгістра нерухомай маёмасці, а таксама з дапамогай агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-