Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 чэрвеня 2021, 09:20

У Беларусі 2 чэрвеня павышаюцца цэны на аўтамабільнае паліва

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 2 чэрвеня змяняюцца цэны на паліва. Такая інфармацыя апублікавана на сайце канцэрна "Белнафтахім", паведамляе БЕЛТА.

"З улікам маніторынгу сітуацыі на рынку нафты і сумежных рынках нафтапрадуктаў, а таксама эканамічнага стану НПЗ канцэрнам прынята рашэнне аб прадаўжэнні цэнавай стратэгіі, якая прадугледжвае штотыднёвае змяненне цэн на 1 капейку", - адзначылі ў "Белнафтахіме".

Гранічны ўзровень кошту маторнага паліва на аўтазаправачных станцыях змяняецца з 2 чэрвеня. Так, цана бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе Br1,85, АІ-95-К5-Еўра - Br1,95, АІ-98-К5-Еўра - Br2,17, дызельнага паліва - Br1,95.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі