Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 красавіка 2024, 17:35

У антыманапольным законе пашыраны пералік дзеянняў, якія не з'яўляюцца эканамічнай канцэнтрацыяй

Фота з архіва
Фота з архіва
8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Закон нумар 364-З "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб процідзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі" апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Закон накіраваны на ўдасканаленне працэдур правядзення антыманапольных расследаванняў, аптымізацыю работы ў галіне кантролю за эканамічнай канцэнтрацыяй, а таксама на павышэнне эфектыўнасці абароны інтарэсаў добрасумленных суб'ектаў гаспадарання.

Дакументам, у прыватнасці, прадугледжана пашырэнне пераліку дзеянняў, якія не з'яўляюцца эканамічнай канцэнтрацыяй. Да такіх дзеянняў будуць адносіцца ў тым ліку стварэнне і рэарганізацыя суб'ектаў пры ажыццяўленні працэдур неплацежаздольнасці або банкруцтва, а таксама набыццё акцый (долей у статутных фондах), што ажыццяўляюцца на аснове заканадаўчага акта. Таксама ў законе павялічаны парогавыя значэнні, якія вызначаюць неабходнасць узгаднення з антыманапольным органам здзелак па эканамічнай канцэнтрацыі.

Шэраг змяненняў датычыцца антыманапольных расследаванняў. Так, скарачаюцца тэрміны іх правядзення для своечасовага ўстаранення абмежаванняў на таварных рынках. З'явілася магчымасць адклікання пададзенай заявы па справах аб нядобрасумленнай канкурэнцыі. Таксама дакументам прадугледжана інфармаванне зацікаўленых асоб аб тым, што ў адносінах да іх праводзіцца антыманапольнае расследаванне з прадастаўленнем матэрыялаў для азнаямлення.

Закон уступае ў сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі