Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 кастрычніка 2018, 09:26

Тыдні СГА стартуюць у Беларусі

16 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Серыя рэгіянальных круглых сталоў з бізнес-супольнасцю па пытаннях уступлення Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА) адкрываецца 16 кастрычніка. Первы з іх адбудзецца сёння ў Віцебску, паведамілі БЕЛТА ў Віцебскім аблвыканкаме.

Удзельнікамі мерапрыемства стануць міжнародныя і нацыянальныя эксперты, спецыялісты ў галіне знешняга гандлю і СГА, прадстаўнікі МЗС Беларусі, Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Беларусі, Віцебскага аблвыканкама, кіраўнікі мясцовых органаў улады, прадпрыемстваў вобласці, бізнес-аб'яднанняў, вышэйшых навучальных устаноў. Галоўнымі тэмамі дыскусіі будуць найбольш актуальныя пытанні аб працэсе, статусе і наступствах уступлення ў СГА, правілы работы на прасторы СГА. Таксама на мерапрыемстве будзе прадстаўлена распрацаваны ў 2018 годзе дапаможнік "СГА ў інтарэсах прадпрыемстваў", дзе выкладзены базавыя нормы і правілы, прадугледжаныя пагадненнямі ГАТТ/СГА і іх выкарыстанне ў практыцы знешнегандлёвай дзейнасці прадпрыемстваў.

Цяпер далучэнне да СГА - адна з прыярытэтных задач знешнегандлёвай палітыкі Беларусі. Членства ў СГА дасць магчымасць краіне забяспечыць стабільныя і прадказальныя ўмовы гандлю з краінамі міжнароднай супольнасці, а замежным інвестарам і вытворцам - агульнапрынятыя правілы ажыццяўлення знешнеэканамічнай дзейнасці ў Беларусі.

Да канца кастрычніка аналагічныя мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх іншых абласных цэнтрах. Завяршальная сустрэча адбудзецца 2 лістапада ў Мінску. Серыя круглых сталоў праводзіцца ў рамках праекта "Садзейнічанне Ураду Рэспублікі Беларусь пры ўступленні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю праз узмацненне экспертнага і інстытуцыянальнага патэнцыялу (5-я фаза)". Праект фінансуецца ўрадам Расіі і рэалізуецца праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам замежных спраў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі