
Рэджэп Таіп Эрдаган
Навіны сюжэта
"Афіцыйны візіт Прэзідэнта Турцыі ў Беларусь"
14 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Турцыя падтрымлівае ўступленне Беларусі ў СГА. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган 11 лістапада на сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам у пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт Турцыі падкрэсліў важнасць беларуска-турэцкага супрацоўніцтва на міжнароднай арэне і ўзаемападтрымкі на міжнародным узроўні.
"Нас радуе развіццё адносін па лініі Беларусь - ЕС. Мы на розных міжнародных пляцоўках выступалі супраць санкцый адносна Беларусі", - сказаў Прэзідэнт Турцыі. Ён выказаў упэўненасць у добрых перспектывах усебаковага беларуска-турэцкага супрацоўніцтва.-0-