Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 красавіка 2019, 17:56

Турчын выступае за больш актыўнае вырашэнне спрэчак у судах

5 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Турчын выступае за больш актыўнае вырашэнне спрэчак, у тым ліку гаспадарчых, у судах, чым шляхам напісання скаргаў і зваротаў у розныя дзяржаўныя інстанцыі. Аб гэтым ён заявіў сёння, выступаючы на нарадзе па пытаннях удасканалення дзейнасці судоў агульнай юрысдыкцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Маё глыбокае перакананне, што судовая сістэма адыгрывае ў нашай краіне з пункту гледжання развіцця бізнесу адну з вызначальных роляў. Заўсёды павінна быць сістэмная работа. Склалася прывычка пісаць скаргі, звароты і гэтак далей, выкладаючы свой бок бачання справы. Няма культуры звароту да адвакатаў, каб даследаваць абставіны справы і на нейкай ранняй стадыі сказаць: "Выбачай, ты не маеш рацыі, у цябе шанцаў няма", - адзначыў Аляксандр Турчын.

Ён прывёў канкрэтны прыклад аднаго з прадпрыемстваў у рэгіёнах, калі ў выніку разгляду справы ў судзе сітуацыя была вырашана, і суд падтрымаў пазіцыю прадпрыемства. "Гэта быў пазітыўны сігнал для ўсёй бізнес-супольнасці", - падкрэсліў першы віцэ-прэм'ер.

"Не трэба пісаць скаргі ў Адміністрацыю, кіраўніку дзяржавы. У нас ёсць нармальны, цывілізаваны шлях праходжання ўсіх нашых крыўд і нейкіх на наш погляд несправядлівых рашэнняў", - заклікаў ён.

Аляксандр Турчын таксама падкрэсліў, што ад рашэнняў судоў вельмі моцна залежыць настрой бізнес-супольнасці, яе вера ў справядлівасць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі