Аляксандр Турчын
7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У цэлым па рэспубліцы за пяцігодку плануецца пабудаваць і рэканструяваць больш за 650 аб'ектаў інфраструктуры з агульным аб'ёмам фінансавання звыш Br20 млрд, заявіў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У цэлым па рэспубліцы за пяцігодку плануецца пабудаваць і рэканструяваць больш за 650 аб'ектаў інфраструктуры з агульным аб'ёмам фінансавання звыш Br20 млрд - 34 бальніцы, 23 дзіцячыя сады, 27 школ, 22 ФАК і іншыя аб'екты", - расказаў прэм'ер.

Будуць палепшаны транспартныя зносіны паміж рэгіёнамі, адзначыў ён. "Будзе пабудавана і адрамантавана больш як 24,5 тыс. км дарог з аб'ёмам інвестыцый каля Br13 млрд. Створым скорасныя дарожныя звязкі аграгарадок - райцэнтр - абласны цэнтр. Напрыклад, час у дарозе ад Мінска да любога горада-спадарожніка будзе займаць да паўгадзіны, ад населеных пунктаў да абласнога цэнтра - гадзіну-паўтары", - падкрэсліў Аляксандр Турчын.

Прэм'ер-міністр сёння ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прадставіў праграму дзейнасці ўрада на 2025-2029 гады.-0-
Фота Мікалая Пятрова