7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі пастаўлена задача забяспечыць насельніцтва даступным арэндным жыллём, заявіў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Плануецца пабудаваць каля 5 млн. кв.м такога жылля. Агульны аб'ём фінансавання складзе Br13,5 млрд. Гэта мера павінна стаць адной з важнейшых па прыцягненні і замацаванні спецыялістаў у рэгіёнах. Прынцып просты: прыйшоў на завод, сельскагаспадарчае прадпрыемства - хутка атрымаеш сваё жыллё. Захаваем таксама дзяржпадтрымку пры будаўніцтве жылля для шматдзетных сем'яў, дзяцей-сірот і іншых слабаабароненых катэгорый грамадзян. Як вынік, наблізімся да сярэднееўрапейскага ўзроўню забяспечанасці жыллём - 33 кв.м. на аднаго жыхара", - падкрэсліў прэм'ер.

Як адзначыў Аляксандр Турчын, будзе забяспечаны пераход ад мінімальных сацыяльных стандартаў да стандартаў камфортнага пражывання. "Гэта значыць узровень жыцця нашых грамадзян у рэгіёнах будзе набліжаны да ўзроўню жыцця ў сталіцы. Сістэма стандартаў ужо распрацавана і праходзіць апрабацыю", - адзначыў Аляксандр Турчын.

Прэм'ер-міністр сёння ў Палаце прадстаўнікоў прадставіў праграму дзейнасці ўрада на 2025-2029 гады.-0-
Фота Мікалая Пятрова