Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 кастрычніка 2019, 12:23

Турчын растлумачыў, навошта Беларусі магазін duty free на казахстанска-кітайскай граніцы

25 кастрычніка, Нур-Султан /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь адкрыла ў Кітайска-казахстанскім міжнародным цэнтры прыгранічнага супрацоўніцтва "Харгос" магазін duty free, каб азнаёміцца з патрэбнасцямі кітайскага рынку. Аб гэтым расказаў сёння журналістам першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Турчын у кулуарах перагавораў лідараў Беларусі і Казахстана, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэты магазін нам патрэбны для таго, каб разумець, якія тавары перш за ўсё цікавяць кітайскіх пакупнікоў. Мы ўсё ж такі разлічваем ствараць беларуска-казахстанскія прадпрыемствы, каб па гэтай наменклатуры, вырабляючы яе ў Казахстане, больш інтэнсіўна асвойваць кітайскі рынак", - растлумачыў Аляксандр Турчын.

Як паведамлялася, 23 кастрычніка ў "Харгосе" адкрыўся магазін duty free з беларускімі таварамі. У гандлёвым павільёне прадстаўлена прадукцыя 20 прадпрыемстваў.

У будучым Беларусь плануе адкрыць у гэтай свабоднай эканамічнай зоне малочную вытворчасць і экспартаваць прадукцыю ў КНР.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі