Сцяг Пятніца, 23 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 сакавіка 2025, 13:30

Турчын: на пасадзе кіраўніка ўрада абяцае "эвалюцыю без рэвалюцый"

Аляксандр Турчын
Аляксандр Турчын
10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ніякай істотнай карэкцыі эканамічнага курсу не будзе. Аб гэтым заявіў журналістам прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын, назначаны 10 сакавіка на гэту пасаду кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне, ці ёсць неабходнасць мяняць падыходы да таго, як працаваць над больш паспяховым развіццём эканомікі ў краіне, ён сказаў: "Мой самы любімы выраз - "эвалюцыя без рэвалюцый". На любой пасадзе, вядома, неабходна эвалюцыянаваць: і на пасадзе старшыні ўрада, старшыні Мінскага аблвыканкама... Кожны кіраўнік са сваім прыходам прыносіць нешта новае, новы погляд на тыя ці іншыя праблемы".

"Ніякай істотнай карэкцыі эканамічнага курсу, вядома, не будзе, - падкрэсліў Аляксандр Турчын. - Самае галоўнае - забяспечыць устойлівае і збалансаванае развіццё нашай краіны. Вядома, у аснове асноў - людзі, павышэнне іх дабрабыту, паляпшэнне якасці жыцця. Вось асноўныя напрамкі нашай работы".

Ён адзначыў, што людзі, якія цяпер займаюць ключавыя пасады ва ўрадзе, Адміністрацыі Прэзідэнта, кіраўніцтве рэгіёнаў, працавалі разам на працягу пэўнага часу, добра адзін аднаго ведаюць і будуць у першую чаргу займацца пытаннямі эканомікі. "Ці ёсць праблемы? Вядома, ёсць. Мы іх будзем вырашаць. Думаю, што ўсё ў нас атрымаецца і ўсё будзе добра", - сказаў Аляксандр Турчын.

Адной з важнейшых для сябе задач прэм'ер-міністр бачыць не проста забеспячэнне эканамічнага росту, а збалансаванага эканамічнага росту. "Нельга дапускаць, каб эканамічны рост быў ва ўрон нейкім іншым макраэканамічным паказчыкам. Можна паставіць любую мэту і яе дасягнуць. Пытанне толькі ў наступствах дасягненняў і якім шляхам (гэта зроблена. - Заўвага БЕЛТА). Галоўная задача ўрада - гэта забяспечыць эканамічны рост, збалансаваны з іншымі макраэканамічнымі паказчыкамі", - заявіў ён.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі