27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын правёў сустрэчу з прадстаўнікамі Савета па развіцці прадпрымальніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў Аляксандра Турчына, сустрэча праводзіцца для таго, каб абмеркаваць бягучую сітуацыю ў эканоміцы, у тым ліку для бізнесу. "Наперадзе ў нас наступныя пяць гадоў развіцця краіны, таму варта абмяняцца меркаваннем і бачаннем тых праблем і кропак росту, якія неабходна трымаць на кантролі", - падкрэсліў ён, дадаўшы, што гэта важна для істотнага кроку наперад у развіцці Беларусі.

Неабходна абапірацца на меркаванне бізнесу ў некаторых пытаннях падрыхтоўкі новых нарматыўна-прававых актаў і іх ацэнцы, звярнуў увагу ён."Упэўнены, што савет будзе працаваць у патрэбным рэчышчы", - лічыць прэм'ер.
Аляксандр Турчын нагадаў, што на нядаўняй тэматычнай нарадзе з прадпрымальнікамі кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў: савет павінен акумуляваць праблемы, якія патрабуюць вырашэння на ўзроўні Прэзідэнта, і дакладваць аб іх асабіста.

На сустрэчы прысутнічалі каля 30 прадстаўнікоў Савета па развіцці прадпрымальніцтва.-0-
Фота Віталя Піваварчыка