Аляксандр Турчын. Фота з архіва
20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінансавая сістэма Беларусі ўстойлівая, нягледзячы на няпростыя знешнія эканамічныя ўмовы. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын на пасяджэнні калегіі Міністэрства фінансаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Ацэньваючы вынікі 2024 года, адзначу, што дзякуючы праведзенай сістэмнай рабоце нам удалося вырашыць вайжнейшыя задачы. Фінансавая сістэма краіны ўстойлівая і адпавядае макраэканамічнай сітуацыі, нават нягледзячы на няпростыя знешнія эканамічныя ўмовы", - сказаў Аляксандр Турчын.
Як падкрэсліў кіраўнік урада, ключавымі задачамі Мінфіна на 2025 год па-ранейшаму застаюцца забеспячэнне збалансаванасці бюджэту і сацыяльнай арыентаванасці бюджэтнай палітыкі, кіраванне дзяржаўным доўгам і аптымізацыя падатковых ільгот. А павышэнне эфектыўнасці бюджэтных расходаў застаецца важнейшай задачай усяго дзяржаўнага апарату.
"Мінфін павінен выступіць у ролі каардынатара фарміравання бюджэтна-падатковай і фінансава-эканамічнай палітыкі дзяржавы, стымулюючай дадатковыя паступленні ў бюджэт. Генерацыя дадатковых даходаў бюджэту павінна ажыццяўляцца як за кошт удасканалення падатковай сістэмы, так і за кошт стварэння ўмоў для развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, стварэння новых аб'ектаў у сферах вытворчасці і аказання паслуг", - адзначыў прэм'ер-міністр.-0-