Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 лютага 2019, 18:36

Турчын адзначыў станоўчую дынаміку развіцця інфарматызацыі ў Беларусі

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын на пасяджэнні калегіі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі адзначыў станоўчую дынаміку развіцця галіны, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Калі ў 2010 годзе доля сектара інфарматызацыі і сувязі ў ВУП Беларусі складала 2,6 працэнта, то ў 2018-м - 5,5 працэнта. Паводле слоў Аляксандра Турчына, сёння ні адна з галін эканомікі краіны не паказвае такога росту. "Гэта з'яўляецца пераканаўчай падставай для больш актыўнай работы па развіцці гэтага напрамку. У 2019 годзе галоўным пунктам адліку ў гэтай рабоце стане нарада ў Прэзідэнта, запланаваная на сярэдзіну сакавіка. Пастараемся на аснове аналізу сусветных тэндэнцый выбудаваць шлях для нашай краіны ў сферы лічбавай эканомікі", - сказаў першы віцэ-прэм'ер. Ён таксама адзначыў важнасць намаганняў усіх дзяржорганаў у гэтым напрамку.

Што датычыцца РУП "Белтэлекам", то ад яго дзейнасці ў многім залежыць паспяховае правядзенне лічбавізацыі ў краіне. "Мы бачым далейшыя перспектывы і рэзервы для развіцця РУП "Белтэлекам", - падкрэсліў Аляксандр Турчын і звярнуў увагу, што кожная галіна эканомікі ў большай ці меншай ступені ўключылася ў працэс лічбавізацыі. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі павінна выступіць каардынатарам гэтых працэсаў.

На пасяджэнні калегіі былі адзначаны звязаныя з інфарматызацыяй праекты ў сферах аховы здароўя і адукацыі. У прыватнасці, у паліклініках Мінска і іншых гарадах пачала функцыянаваць сістэма "Электронны рэцэпт". У 2018 годзе да яе былі падключаны 481 установа аховы здароўя, 1931 дзяржаўная і 854 камерцыйныя аптэкі. Праект "Электронная школа" ўкаранёны ў 16 працэнтах устаноў адукацыі краіны, да 2020 года гэта доля складзе не менш за 80 працэнтаў.

Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган падкрэсліў, што гэта дынаміка сведчыць аб своечасовым і якасным дасягненні Мэт устойлівага развіцця. "Можна сказаць, што ў краіне створана сучасная інфармацыйна-камунікацыйная інфраструктура. Гэта пацвярджаецца рэйтынгам Міжнароднага саюза электрасувязі па індэксе развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, у якім Беларусь займае 32-е месца і ацэньваецца экспертамі як краіна з высокім узроўнем развіцця інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры", - адзначыў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі