6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Задача ПВТ - рухацца наперад, выкарыстоўваючы новыя формы і механізмы. Аб гэтым заявіў на пасяджэнні Наглядальнага савета ПВТ у Мінску прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Парк - дасягненне нашай суверэннай краіны, дзецішча Прэзідэнта. Пры яго ўдзеле, садзейнічанні парк быў створаны, развіваецца. Наша задача ў бягучым моманце - рухацца наперад, выкарыстоўваючы новыя формы, новыя механізмы", - сказаў Аляксандр Турчын.

Прэм'ер-міністр прадставіў начальніка сакратарыята Наглядальнага савета Ганну Рабаву. Ён падкрэсліў, што, нягледзячы на складанасці, ПВТ працуе, расце. "Наша задача - надаць гэтаму росту адпаведны дынамізм. Шмат што мяняецца ў свеце, асабліва ў свеце лічбы. Нам важна не адставаць, рухацца наперад", - дадаў ён.
Аляксандр Турчын абазначыў важнасць рэалізацыі адукацыйных праектаў, а таксама падтрымкі навуковай супольнасці, каб больш маладых людзей у розных сферах эканомікі змаглі атрымаць у ПВТ вопыт, падтрымку ва ўдасканаленні прафесійных кампетэнцый.

"Сакратарыят парка павінен перабудавацца на больш актыўную, інтэнсіўную работу, усяляк аказваць рэзідэнтам (і не толькі ім) садзейнічанне ў развіцці", - падкрэсліў Аляксандр Турчын.
Прэм'ер-міністр узначаліў Наглядальны савет ПВТ. Як адзначыла Ганна Рабава, гэта сігнал да больш пільнай увагі. Парк прайшоў перыяд геапалітычнай турбулентнасці. "Трэба зрабіць чарговую пераацэнку, чэкінг, паглядзець нашы моцныя і слабыя бакі, якія трэба даразвіць, якія трэба скампенсаваць", - сказала Ганна Рабава.

Адзін з самых важных напрамкаў - рэінвесціраванне ўсяго набытага патэнцыялу ў традыцыйныя галіны эканомікі.
"Гэта сапраўды магутны рэсурс. Нашы кампаніі вельмі актыўна цікавяцца ўнутраным рынкам. Больш за палавіну кампаній заяўляюць аб інтарэсе да ўнутранага рэсурсу. Гэта каля 2,5 тыс. рашэнняў, якія, як яны лічаць, могуць быць укаранёны на ўнутраным контуры. Мы будзем выбудоўваць нашу работу па адкрыцці празрыстага інтэнсіўнага канала паступлення ўсіх гэтых рашэнняў у нашы традыцыйныя галіны", - дадала Ганна Рабава.
Таксама яна звярнула ўвагу на ўзаемадзеянне з сістэмай адукацыі і абазначыла пункты росту. У ПВТ будуць прыкладаць намаганні, каб фарміраваць каманды распрацоўшчыкаў, бізнес-моладзі для рэалізацыі пастаўленых задач.

У Парку высокіх тэхналогій - 1026 рэзідэнтаў, з якіх 30 працэнтаў - замежныя цэнтры распрацоўкі і прадуктовыя кампаніі. Прадуктовую накіраванасць маюць больш за 250 рэзідэнтаў, 17 рэзідэнтаў ПВТ створаны з дзяржаўным удзелам.
Прадаўжае расці колькасць новых кампаній у парку. За 2024 год і І квартал 2025-га ў ПВТ зарэгістравана 139 новых рэзідэнтаў.
Колькасць работнікаў у ПВТ па выніках І квартала складае каля 59 тыс. чалавек. Важна, што гэты паказчык вырас у параўнанні з аналагічным перыядам 2024 года (тэмп росту 107 працэнтаў).
Аб'ём вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі рэзідэнтаў ПВТ па выніках І квартала перавысіў Br2 млрд - на 12 працэнтаў больш, чым за І квартал мінулага года. Па выніках 2024 года выручка рэзідэнтаў парка склала Br7 млрд 887 млн. Парк высокіх тэхналогій захоўвае сваю экспартную накіраванасць. За 2024 год экспарт парка склаў $1,8 млрд. За І квартал 2025 года паказчык перавысіў ужо $459 млн. Тэмп росту ў параўнанні з аналагічным перыядам 2024 года - 107 працэнтаў.
Рост экспарту быў забяспечаны дзякуючы актыўным дзеянням кампаній-рэзідэнтаў па пашырэнні геаграфіі знешнеэканамічнай дзейнасці. Істотна вырасла доля краін СНД (у першую чаргу Расійскай Федэрацыі) у агульным аб'ёме экспарту ПВТ.

Рынак Беларусі з'яўляецца прывабным для большай часткі рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій. Аб'ём рэалізацыі ІТ-прадуктаў і паслуг рэзідэнтамі ПВТ на ўнутраным рынку Беларусі ў 2024 годзе склаў каля Br2 млрд. Іх выручка на ўнутраным рынку за І квартал 2025 года вырасла на 24 працэнты ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і перавысіла Br500 млн.-0-
Фота Хрысціны Аксёнавай