Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 чэрвеня 2021, 13:18

Цяперашняе надвор'е павялічвае выпрацоўку электраэнергіі сонечнымі электрастанцыямі краіны

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сонечнае надвор'е дае істотную прыбаўку ў выпрацоўцы электраэнергіі сонечнымі электрастанцыямі ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

Усяго такіх станцый у краіне 70. На 1 мая іх сумарная магутнасць склала 160 МВт. Самая вялікая фотаэлектрычная станцыя магутнасцю 55 МВт працуе ў Рэчыцкім раёне. За апошнія тры дні ў аб'яднаную энергетычную сістэму краіны ёю адпушчана 1,1 млн кВт·гадз электраэнергіі, а з пачатку чэрвеня 6,6 млн кВт·гадз.

Паводле даных за студзень-красавік, сонечныя электрастанцыі Беларусі вырабілі каля 40 млн кВт·гадз электраэнергіі. У 2020 годзе іх агульны аб'ём выпрацоўкі склаў 175,2 млн кВт·гадз.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі