Фота з архіва
21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ці будзе Беларусь нарошчваць перавалку грузаў праз расійскія парты, расказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Юрый Селіверстаў у інтэрв'ю тэлеканалу "Першы інфармацыйны", паведамляе БЕЛТА.
"Безумоўна, пасля тых абмежаванняў, якія былі ўведзены на нашы магутнасці і лагістычныя каналы, звязаныя з Прыбалтыкай, расійскія партовыя магутнасці і інфраструктура для нас з'яўляюцца вельмі важнымі. Каля 13 партоў выкарыстоўваюцца ў Расіі нашымі вытворцамі. Магутнасці гэтыя год ад году нарастаюць. Хоць гэты працэнт не такі вялікі, але тым не менш прырост ідзе. Перспектыва даволі вялікая, таму што тыя магутнасці, якія тут ёсць, дадуць магчымасць прапускаць больш грузаў", - падкрэсліў Юрый Селіверстаў.
Ён адзначыў, што для нарошчвання перавалкі беларускіх грузаў праз расійскія парты неабходна дастатковая колькасць вагонаў, адпаведная прапускная здольнасць чыгункі. "Гэта вялікі комплекс пытанняў, якія кіраўніком дзяржавы даручана вырашыць. І ён больш-менш эфектыўна вырашаецца, прапрацоўваюцца новыя маршруты. Гэта работа ідзе, ёсць перспектыва для супрацоўніцтва", - рэзюмаваў дыпламат.
"Безумоўна, пасля тых абмежаванняў, якія былі ўведзены на нашы магутнасці і лагістычныя каналы, звязаныя з Прыбалтыкай, расійскія партовыя магутнасці і інфраструктура для нас з'яўляюцца вельмі важнымі. Каля 13 партоў выкарыстоўваюцца ў Расіі нашымі вытворцамі. Магутнасці гэтыя год ад году нарастаюць. Хоць гэты працэнт не такі вялікі, але тым не менш прырост ідзе. Перспектыва даволі вялікая, таму што тыя магутнасці, якія тут ёсць, дадуць магчымасць прапускаць больш грузаў", - падкрэсліў Юрый Селіверстаў.
Ён адзначыў, што для нарошчвання перавалкі беларускіх грузаў праз расійскія парты неабходна дастатковая колькасць вагонаў, адпаведная прапускная здольнасць чыгункі. "Гэта вялікі комплекс пытанняў, якія кіраўніком дзяржавы даручана вырашыць. І ён больш-менш эфектыўна вырашаецца, прапрацоўваюцца новыя маршруты. Гэта работа ідзе, ёсць перспектыва для супрацоўніцтва", - рэзюмаваў дыпламат.Акрамя таго, на парадку дня - сумесная вытворчасць тавараў. Уводзіцца новы тэрмін - тавар Саюзнай дзяржавы. Паводле слоў пасла, Пастаянны камітэт СД разглядае магчымасць за кошт сродкаў саюзнага бюджэту патанніць частку кошту крэдыту, які прыцягваецца на вытворчасць тавараў Саюзнай дзяржавы.-0-
Скрыншот відэа тэлеканала "Першы інфармацыйны"
