Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 мая 2022, 16:13

Цэны на скупку ў фізічных асоб каштоўных металаў змяніліся

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Устаноўлены новыя цэны на скупку каштоўных металаў у Беларусі. Адпаведная пастанова Міністэрства фінансаў ад 4 мая 2022 года нумар 23 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам змяняюцца цэны на каштоўныя металы ў вырабах і ломе, што скупляюцца ў фізічных асоб (акрамя куплі-продажу банкаўскімі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі каштоўных металаў у выглядзе мерных зліткаў і манет у фізічных асоб).

Цяпер 1 грам плаціны 950 пробы каштуе Br74,89. Раней цана складала Br81,61.

Серабро становіцца таннейшым. Цана за 1 грам серабра 750-й пробы складае Br1,52 (раней - Br1,61), 800-й - Br1,62 (Br1,72), 875-й - Br1,78 (раней - Br1,88), 916-й - Br1,86 (раней - Br1,97), 925-й - Br1,88 (раней - Br1,99), 960-й - Br1,95 (Br2,6).

Кошт золата за 1 грам 375-й пробы складае Br59 (раней - Br62,82), 500-й - Br78,67 (Br83,76), 583-й і 585-й - Br92,04 (Br98), 750-й - Br118,01 (Br125,64), 900-й - Br141,61 (Br150,77), 916-й - Br144,12 (Br153,45), 950-й - Br149,47 (Br159,14), 958-й - Br150,73 (Br160,48).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі