Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 кастрычніка 2019, 10:18

Цэны на некаторыя маркі цыгарэт зменяцца ў Беларусі з 1 лістапада

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэны на некаторыя маркі цыгарэт зменяцца ў Беларусі з 1 лістапада, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю Міністэрства па падатках і зборах.

Сярод цыгарэт ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" на 2 капейкі падаражэюць цыгарэты марак "Магнат", "Мінск", "Прэм'ер". На столькі ж стануць даражэйшыя "Фэст MS", Credo, Credo MS, некаторыя віды Minsk City, NZ, Queen, а таксама Маtrix Bluе, Portal.

Асобныя віды Kent падаражэюць на 4 капейкі. У той жа час Kent (Feel, Feel Aroma і Feel Aroma Aurum) стануць на 1 капейку таннейшыя. На 5 капеек вырастуць у цане асобныя віды Pall Mall і Rothmans, на 10 капеек - цыгарэты маркі Cooper.

З'явяцца ў продажы новыя віды цыгарэт маркі Cooper - Super Slims Blue, Nano Black, Nano White і Nano Silver, якія будуць каштаваць Br2,3 за пачак. Таксама з'явяцца цыгарэты NZ Safari MS (Br1,16), Kent Mix Red Breeze (Br3,2) і Rothmans Demi Click Coral (Br2,15).

Сярод цыгарэт "Тытунь-інвест" на 3 капейкі падаражэюць Camel Blue, Camel Compact. На 5 капеек стануць даражэйшыя некаторыя віды Monte Carlo (Compact Blue 100's і Compact Silver). Асобныя віды цыгарэт маркі Winston падымуцца ў цане на 4-5 капеек.

З'явяцца на рынку цыгарэты Kalipso Special Gold Slim і Kalipso Special Gold Super Slim - па Br2,05 за пачак.

Увозімыя кампаніяй "Беларусьгандаль" Kent Mode Blue і Kent Mode Silver падаражэюць на 4 капейкі, Pall Mall Demi Blue Limited Edition і Pall Mall Demi Azure Limited Edition - на 5 капеек. На столькі ж даражэйшыя будуць Rothmans Demi Blue і Rothmans Demi Silver. Kent Double Mix патаннеюць на 1 капейку.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі