ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 25 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 ліпеня 2019, 10:16

Цэнтральныя банкі Беларусі і Расіі абмеркавалі эканоміку і грашова-крэдытную палітыку ў дзвюх краінах

Фота з архіва
Фота з архіва

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эканамічная сітуацыя і ход рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі ў Беларусі і Расіі ў 2019 годзе разгледжаны на чарговым пасяджэнні Міжбанкаўскага валютнага савета Нацыянальнага банка Беларусі і Цэнтральнага банка Расіі 19-20 ліпеня ў Петразаводску з удзелам старшыні праўлення Нацбанка Паўла Калаура і старшыні Цэнтральнага банка Эльвіры Набіулінай. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

Удзельнікі сустрэчы таксама абмеркавалі механізмы рэгулявання і нагляду фінансавай сферы, стан банкаўскіх сістэм дзвюх краін, абмяняліся інфармацыяй па іншых актуальных пытаннях бягучай дзейнасці цэнтральных банкаў Беларусі і Расіі.

Міжбанкаўскі валютны савет Нацыянальнага банка Беларусі і Цэнтральнага банка Расіі створаны ў лістападзе 1999 года. Асноўнымі задачамі савета з'яўляюцца падрыхтоўка міждзяржаўных пагадненняў у галіне банкаўскай дзейнасці, уніфікацыя нарматыўна-рэгулятыўнай базы фінансавай і банкаўскай сферы для стварэння роўных умоў суб'ектам гаспадарання дзвюх краін, падрыхтоўка рэкамендацый па распрацоўцы і рэалізацыі скаардынаванай грашова-крэдытнай і валютнай палітыкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі