Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
31 кастрычніка 2019, 19:20

Цэнтрабанкі ЕАЭС абмеркавалі рэалізацыю канцэпцыі фарміравання агульнага фінансавага рынку

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дваццатае пасяджэнне Кансультацыйнага савета па валютнай палітыцы цэнтральных (нацыянальных) банкаў дзяржаў - членаў Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе прайшло сёння ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка Беларусі.

Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Павел Калаур'

Старшыня Цэнтральнага банка Расійскай Федэрацыі Эльвіра Набіуліна'

Старшыня Нацыянальнага банка Кыргызстана Талкунбек Абдугулаў'

Старшыня Нацыянальнага банка Арменіі Артур Джавадзян'

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі бягучую эканамічную сітуацыю і грашова-крэдытную палітыку ў дзяржавах - членах ЕАЭС, падыходы да рэалізацыі канцэпцыі фарміравання агульнага фінансавага рынку ЕАЭС, забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі фінансавага рынку і процідзеянне камп'ютарным атакам у крэдытна-фінансавай сферы, каардынацыю развіцця нацыянальных плацежных сістэм, а таксама іншыя актуальныя тэмы інтэграцыйнага ўзаемадзеяння.

Акрамя таго, сёння адбылося 59-е пасяджэнне Савета Міждзяржаўнага банка. Разгледжаны вынікі дзейнасці гэтай фінансавай установы за першае паўгоддзе 2019 года, рэалізацыя стратэгіі банка на 2019-2023 гады, а таксама выкананне бюджэту ў бягучым годзе і праект бюджэту на 2020 год.

Кансультацыйны савет па валютнай палітыцы цэнтральных (нацыянальных) банкаў дзяржаў - членаў Дагавора аб ЕАЭС з'яўляецца кансультатыўна-дарадчым органам. Яго асноўная мэта - каардынацыя валютнай палітыкі, у тым ліку выпрацоўка адзіных падыходаў і напрамкаў курсавой палітыкі. Першае пасяджэнне савета адбылося ў красавіку 2012 года.

Міждзяржаўны банк - міжнародная разліковая і крэдытна-фінансавая ўстанова, якая ажыццяўляе дзейнасць у адпаведнасці з нормамі міжнароднага публічнага права. Банк заснаваны ў 1993 годзе. Яго заснавальнікамі з'яўляюцца дзяржавы ў асобе ўрадаў і цэнтральных (нацыянальных) банкаў краін СНД.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі