Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 красавіка 2021, 18:01

Цэнтрабанкі ЕАЭС абмеркавалі эфектыўнасць мер па зніжэнні негатыўных наступстваў пандэміі

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Кансультацыйнага савета па валютнай палітыцы цэнтральных (нацыянальных) банкаў дзяржаў - членаў Дагавора аб ЕАЭС прайшло ў фармаце відэаканферэнцыі, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка Беларусі.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі бягучую эканамічную сітуацыю і ход рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі ў краінах ЕАЭС, у тым ліку эфектыўнасць прынятых мер, накіраваных на зніжэнне негатыўных наступстваў пандэміі каранавіруса.

Бакі абмяняліся меркаваннямі адносна падрыхтоўкі міжнароднага дагавора аб наднацыянальным органе па рэгуляванні фінансавага рынку, абмеркавалі пытанні, звязаныя з распрацоўкай рэгулятарамі фінансавых рынкаў дзяржаў - членаў ЕАЭС праекта міжнароднага дагавора аб стандартызаванай ліцэнзіі. Разгледжаны таксама шэраг іншых актуальных тэм інтэграцыйнага ўзаемадзеяння.

Дагаворам аб Еўразійскім эканамічным саюзе прадугледжана, што дзяржавы - члены ЕАЭС пасля завяршэння гарманізацыі заканадаўства ў сферы фінансавых рынкаў прымуць рашэнне аб паўнамоцтвах і функцыях наднацыянальнага органа па рэгуляванні фінансавага рынку і створаць яго ў Алматы ў 2025 годзе. Згодна з канцэпцыяй фарміравання агульнага фінансавага рынку ЕАЭС наднацыянальны орган падсправаздачны непасрэдна Вышэйшаму Еўразійскаму эканамічнаму савету. Асноўнымі яго задачамі павінны стаць паглыбленне эканамічнай інтэграцыі краін ЕАЭС з мэтай развіцця агульнага фінансавага рынку і забеспячэння недыскрымінацыйнага доступу на фінансавыя рынкі дзяржаў-членаў.

Кансультацыйны савет па валютнай палітыцы цэнтральных (нацыянальных) банкаў дзяржаў - членаў Дагавора аб ЕАЭС з'яўляецца кансультатыўна-дарадчым органам. Яго асноўная мэта - каардынацыя валютнай палітыкі, у тым ліку выпрацоўка адзіных падыходаў і напрамкаў курсавой палітыкі. Першае пасяджэнне савета адбылося ў красавіку 2012 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі