Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 верасня 2022, 17:40

Цэнтр развіцця прадпрымальніцтва Самарскай вобласці акрэдытаваўся на БУТБ

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэгіянальны цэнтр развіцця прадпрымальніцтва Самарскай вобласці акрэдытаваўся на Беларускай універсальнай таварнай біржы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

Гэта зроблена ў мэтах актывізацыі супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Самарскай вобласцю ў сферы электроннага біржавога гандлю і імпартазамяшчэння. "На пачатковым этапе прадстаўнік цэнтра будзе ўдзельнічаць у таргах выключна ў якасці наглядальніка, не размяшчаючы заяўкі і не заключаючы здзелкі. Гэта дасць магчымасць дэталёва вывучыць біржавы таварны рынак Беларусі, вызначыць перспектыўныя напрамкі для развіцця ўзаемнага гандлю, а таксама мець пастаянны доступ да актуальнай інфармацыі аб цэнах на беларускія тавары, запатрабаваныя ў Самарскай вобласці", - сказалі ў прэс-службе.

Многія замежныя кампаніі, у тым ліку з Расіі, выкарыстоўваюць біржу не толькі як пляцоўку для заключэння здзелак, але і як маркетынгавы інструмент. Удзел у таргах дае ім магчымасць сачыць за дынамікай біржавых цэн, аналізаваць попыт і прапанаванне, знаходзіць новых дзелавых партнёраў. У гэтым кантэксце акрэдытацыя Цэнтра развіцця прадпрымальніцтва Самарскай вобласці ў якасці наведвальніка таргоў - першы практычны крок па ўключэнні ў біржавы гандаль суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу з названага рэгіёна Расіі. Акрамя інфармавання прадстаўнікоў самарскага бізнесу аб цікавых заяўках на куплю і продаж, што размяшчаюцца на беларускай гандлёвай платформе, спецыялісты цэнтра будуць таксама аказваць садзейнічанне самарскім кампаніям па выхадзе на біржавы таварны рынак Беларусі як для закупкі неабходных ім тавараў, так і рэалізацыі прадукцыі ўласнай вытворчасці.

"Інакш кажучы, па сутнасці, Цэнтр развіцця прадпрымальніцтва Самарскай вобласці будзе часткова выконваць функцыі біржавога брокера, але без права заключэння здзелак ад імя сваіх кліентаў. У сувязі з гэтым спадзяёмся, што наступным этапам узаемадзеяння цэнтра з біржай стане атрыманне брокерскага сертыфіката. У гэтым выпадку можна будзе чакаць істотнага прытоку ўдзельнікаў таргоў з Самарскай вобласці і прапарцыянальнага павелічэння біржавога тавараабароту гэтага рэгіёна з Беларуссю", - дадалі ў прэс-службе.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Цяпер на БУТБ акрэдытаваны 14 брокераў-нерэзідэнтаў з 10 краін, уключаючы трох з Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі