Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 лютага 2019, 13:10

Цэхі Мінлясгаса ў 2018 годзе павялічылі перапрацоўку драўніны амаль у 1,5 раза

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэхі Мінлясгаса ў 2018 годзе перапрацавалі 4,9 млн куб.м драўніны, або 145 працэнтаў да ўзроўню 2017-га, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У 2016 годзе кіраўніком дзяржавы была ўведзена забарона на экспарт круглага лесу, аднак у выніку прыродных катаклізмаў, з якімі сутыкнулася Беларусь, увядзенне ў дзеянне забароны было адкладзена на два гады. У 2018 годзе лясгасы ўпершыню працавалі ва ўмовах адсутнасці экспарту круглага лесу. Уся нарыхтаваная драўніна была перапрацавана ўнутры краіны. "Цяпер у сістэме Мінлясгаса ажыццяўляюць дзейнасць 84 дрэваапрацоўчыя вытворчасці. Дрэваапрацоўчымі цэхамі Мінлясгаса ў 2018 годзе перапрацавана практычна 5 млн куб.м драўніны, або 145 працэнтаў да ўзроўню 2017 года, у тым ліку 2,5 млн куб.м дзелавой драўніны", - сказаў Віталь Дрожжа.

У цэлым па галіне ў 2018 годзе пастаўлена на экспарт лесапрадукцыі і аказана паслуг на суму больш як $140 млн, што складае 94 працэнты да ўзроўню 2017 года. "Трэба ўлічыць, што ў 2017-м доля круглых лесаматэрыялаў у аб'ёме экспарту складала да 50 працэнтаў. Мы мінімізавалі страты, было зроблена ўсё, каб утрымаць пазіцыі, паколькі гэта валютная выручка, якая паступае ў нашу краіну", - адзначыў міністр.

Рэалізацыя піламатэрыялаў на ўнутраным рынку за 2018 год склала 511 тыс. куб.м і павялічылася ў параўнанні з 2017-м на 96 тыс. куб.м. Асноўны аб'ём піламатэрыялаў на ўнутраным рынку рэалізаваны арганізацыям недзяржаўнай формы ўласнасці, як правіла, размешчаным у сельскай мясцовасці і малых гарадах. Насельніцтву рэалізавана 13 працэнтаў піламатэрыялаў ад агульнага аб'ёму рэалізацыі.

Міністэрства лясной гаспадаркі актыўна вядзе работу па стварэнні адзінай дзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы ўліку раўніны і здзелак з ёю. Ужо створаны макет аўтаматызаванай сістэмы электроннага ўліку драўніны. У 2018 годзе на базе трох лясгасаў краіны - Уздзенскага, Гродзенскага і Драгічынскага - ажыццяўлялася тэсціраванне макета сістэма. Паводле вынікаў цяпер вядзецца дапрацоўка праграмы. "За аснову мы ўзялі польскі вопыт функцыянавання гэтай сістэмы, а не вопыт Фінляндыі або Эстоніі, таму што ў іх на парадак вышэйшая доля прыватных лясоў", - дадаў Віталь Дрожжа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі