Фота з архіва
14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэці блок на БелАЭС, які вырашана будаваць у дапаўненне да двух дзеючых, запатрабуе больш за 1 тыс. чалавек дадатковага персаналу. Аб гэтым па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы заявіў журналістам генеральны дырэктар Беларускай атамнай станцыі Сяргей Бабовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Адказваючы на пытанне, колькі чалавек можа спатрэбіцца пад расшырэнне станцыі, Сяргей Бабовіч сказаў: "Думаю, што больш за тысячу".
Ён падкрэсліў, што на прадпрыемстве рады такому рашэнню. "Жыццё паказала, што сама рэалізацыя праекта і сумесная работа над тым, як станцыя эксплуатуецца, дазваляе сёння нам рухацца далей", - сказаў гендырэктар.
Паводле яго слоў, цяпер БелАЭС поўнасцю ўкамплектавана неабходнымі кадрамі. "Мы сёння папаўняемся выпускнікамі ВНУ, ССНУ. Неабходнасці ў прытоку пры рабоце на двух блоках у нас няма. Ну і зразумела, што цяпер з развіццём далейшай атамнай энергетыкі адной з асноўных задач будзе падрыхтоўка персаналу ўжо для трэцяга блока", - расказаў Сяргей Бабовіч.
Ён заявіў, што БелАЭС працуе стабільна і надзейна, у штатным рэжыме. Цяпер адзін з блокаў пайшоў ужо ў планава-папераджальны рамонт і будзе знаходзіцца ў ім да пачатку студзеня. Другі блок знаходзіцца на намінальнай нагрузцы.-0-