
6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэба захаваць стабільную эканоміку і сацыяльныя арыенціры. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказаў міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч, каменціруючы Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.
Пасланне Прэзідэнта - гэта важнейшая падзея ў палітычным жыцці краіны, якая вызначае асноўныя напрамкі і стратэгію развіцця дзяржавы, адзначыў Руслан Пархамовіч. "Пасланне заўсёды напоўнена асаблівымі, важнымі для кожнага грамадзяніна сэнсамі. Гэта мірнае неба над галавой, міралюбівая знешняя палітыка, сацыяльнае забеспячэнне грамадзян, павага да старэйшага пакалення, сямейных каштоўнасцей, абарона дзяцінства і мацярынства і многае іншае", - упэўнены міністр.
Прэзідэнт адзначыў, што асноўная тэма - умовы захавання суверэнітэту і незалежнасці, і растлумачыў, чаму важна гэта тэма: "Ніколі раней у гісторыі нашай краіны, асабліва нашай незалежнай Беларусі, не стаяла так востра пытанне, як суверэнітэт і незалежнасць".
"У Пасланні кіраўніка дзяржавы заўсёды прысутнічае вызначэнне тых задач, якія нам трэба будзе вырашаць у бліжэйшай і далёкай перспектыве, напрамкі развіцця дзяржавы ў вельмі няпростых, хутказменлівых знешнепалітычных умовах, шляхі захавання міру і балансу. Вядома ж, асновай звароту Прэзідэнта з'яўляецца блок па плане эканамічнага развіцця дзяржавы. Папярэдні год паказаў, што варта дабівацца вынікаў нават у самых няпростых умовах санкцыйнага націску, - расказаў Руслан Пархамовіч. - Выступленне Прэзідэнта - дакладнае, змястоўнае. Нам трэба захаваць адзінства нашага народа, стабільную эканоміку і, што самае важнае, сацыяльныя арыенціры нашага грамадства".-0-